ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦІ ТЭО́РЫІ,
эканамічныя тэорыі, якія разглядаюць узаемадзеянне паміж вытв-сцю і размеркаваннем яе вынікаў сярод удзельнікаў вытв-сці. Першапачаткова П.т. выступала ў выглядзе тэорыі фактараў вытв-сці (Ж.Б.Сей, К.Ф.Бастыя і інш), паводле якой кожны фактар вытв-сці (праца, капітал, зямля) удзельнічае ў стварэнні вартасці грамадскага прадукту і атрымлівае адпаведны даход у форме заработнай платы, прыбытку, рэнты. У канцы 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)